
Папа прызначыў старшынь-дэлегатаў на сінод біскупаў - vatican news
Play all audios:

Францішак прызначыў старшынь-дэлегатаў на XV Генеральную Звычайную Асамблею Сінода Біскупаў па праблеме моладзі і веры, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 г. у Рыме. Аб гэтым паведаміла 14
ліпеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду. Згодна з рашэннем Пантыфіка, імі сталі кардынал Луіс Рафаэль I Сако, Патрыярх Вавілона Халдэйскага і старшыня Сінода Халдэйскай Царквы (Ірак),
кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіны (Мадагаскар), і кардынал Чарльз Маунг Бо, арцыбіскуп Янгона (М’янма). Старшыня-дэлегат Сінода Біскупаў узначальвае сінадальныя Асамблеі ад
імя Пантыфіка. У яго абавязкі ўваходзіць агульнае кіраванне працай, размеркаванне спецыяльных заданняў паміж членамі Сінода, калі гэта неабходна для больш якаснай і эфектыўнай працы
Асамблеі, а таксама подпіс актаў, прынятых па выніках пасяджэнняў. Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. з удзелам
іерархаў з усяго свету. Навіна ў фармаце аўдыё