Брытанскія біскупы б’юць трывогу: наступ гендарнай ідэалогіі - vatican news

Брытанскія біскупы б’юць трывогу: наступ гендарнай ідэалогіі - vatican news

Play all audios:


Мы не можам пашыраць падтрымку медыцынскіх працэдур, заснаваных на рэканструкцыі або леках, якія шкодзяць арганізму. Наша мэта – дапамагчы людзям нанова адкрыць і выхаваць у сабе створаную


Богам чалавечнасць, - заявілі біскупы Англіі і Уэльса. АЛЯКСАНДР АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS Яны апублікавалі душпастырскае разважанне на тэму так званага _культурнага гендару_, у якім


падкрэслілі навучанне Касцёла і адзначылі, што суправаджэнне людзей, якія змагаюцца з гендарнай дысфарыяй, з’яўляецца “складаным, але неабходным душпастырскім заданнем”. У дакуменце


гаворыцца, што Касцёл прымае ў сваё ўлонне ўсіх, і сексуальная ідэнтычнасць чалавека не з’яўляецца “чыста культурнай ці сацыяльнай канструкцыяй”. У ім абвяргаецца ідэя гендарнай ідэалогіі аб


тым, што кожны чалавек мае _ўнутраную_ гендарную ідэнтычнасць, якая часам не супадае з біялагічным полам чалавека. Біскупы прызналі, што некаторыя дзеці і маладыя людзі адчуваюць гендарную


неканформнасць/дысфарыю. Душпастырства ў такіх выпадках павінна зыходзіць з прыняцця і прызнання цела як стварэння, з павагі да бацькоў як асноўных выхавацеляў і з прытрымлівання найлепшых


практык у галіне абароны. Вялікабрытанскія іерархі падкрэслілі, што медыцынскае ўмяшанне ў выпадку дзяцей заахвочвацца не павінна.