Арцыбіскуп галахер адправіўся ў паўднёвую карэю - vatican news

Арцыбіскуп галахер адправіўся ў паўднёвую карэю - vatican news

Play all audios:


Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер адправіўся ў Паўднёвую Карэю. Візіт будзе працягвацца з 20 па 23 лістапада 2023 года. Ён прымеркаваны да 60-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і


гэтай краінай. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА - VATICAN NEWS 21 лістапада Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі выступіў з дакладам на навуковым сімпозіуме


на тэму _Быць ахоўнікамі памяці і надзеі_, прысвечаным юбілею дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Паўднёвай Карэяй. Затым ватыканскі іерарх узначаліць святую Імшу у санктуарыі


першых карэйскіх мучанікаў у Сеуле, у якой будуць браць удзел прадстаўнікі мясцовай каталіцкай супольнасці і карэйскія дэпутаты, якія прыналежаць да каталіцкай канфесіі. Арцыбіскуп Галахер


наведае таксама выставу пад назвай _Разам на карысць агульнага дабра_. На заканчэнне першага дня візіту ён правядзе нефармальную сустрэчу з некаторымі біскупамі. На наступны дзень, 22


лістапада, прадстаўнік Святога Айца сустрэнецца з Прэм’ер-міністрам і намеснікам Міністра замежных спраў Паўднёвай Карэі, наведае сеульскі палац Кёнбакун і так званы Сіні дом – афіцыйную


рэзідэнцыю Прэзідэнта Паўднёвай Карэі. Затым ён прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы з некаторымі членамі дыпламатычнага корпуса.